Наш найвышэйшы прыярытэт – задаволіць замоўцу хуткай
і бесперапыннай пастаўкай каштоўнага апраграмавання.
Стаўцеся прыхiльна да змяненняў у патрабаваннях
нават на позніх стадыях. Паводле шпаркіх метадалогій
ухваляюцца змены дзеля канкурэнтнай перавагі замоўцы.
Дастаўляйце працаздольнае апраграмаванне часта -
з перыядычнасцю ад некалькіх тыдняў да некалькіх месяцаў.
Чым карацейшы тэрмін, тым лепш.
Прадстаўнікі бізнесу і праграмісты мусяць працаваць
разам штодзённа цягам праекту.
Гуртуйце праекты вакол зацікаўленых супрацоўнікаў.
Стварыце вакол іх адпаведны асяродак, задавольце іхнія
патрэбы і даверце ім выкананне працы.
Найбольш прадуктыўны і эфектыўны спосаб
перадачы інфармацыі для каманды праграмістаў -
гэта бяседа сам-насам.
Працаздольнае апраграмаванне з’яўляецца
галоўнай мерай прагрэсу праекта.
Шпаркія метадалогіi ўхваляюць устойлiвы працэс
праграмавання. Спонсары, праграмiсты i карыстальнiкi
мусяць мець магчымасць захоўваць пастаянную хуткасць працы.
Бесперапыннае імкненне да тэхнiчнай дасканаласцi
i добрая архiтэктура павялiчваюць шпаркасць.
Спрашчэнне – майстэрства пазбегнуць марнай працы –
з’яўляецца iстотным.
Найлепшыя архiтэктуры, патрабаваннi i дызайн
атрымлiваюцца ў самакiравальных каманд.
Каманда мусiць рэгулярна аналiзаваць, як стаць больш
эфектыўнай, і ажыццяўляць адпаведныя змены ў сваёй працы.